Узнагароджаны лаўрэаты конкурсу “Экслібрыс”



Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў “Экслібрыс” імя Францыска Скарыны адбылася ў менскім Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Гаворыць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

– Віншавалі нашых лаўрэатаў чарговага конкурсу “Экслібрыс”. Наш конкурс штогадовы. Кожны раз ён прысвечаны нейкай новай тэматыцы. Гэтым разам у сувязі з тым, што сёлета адзначалася 500-годдзе беларускага кнігадруку, і адным з першых перакладчыкаў быў Францыск Скарына, мы прысвяцілі конкурс яму і перакладам. Удзельнічала больш за 30 чалавек. З іх адабралі 5 лепшых. Мы ім уручылі дыпломы, паслухалі іх тэксты, якія, сапраўды, вельмі цудоўныя і на цудоўнай, шыкоўнай беларускай мове.

Пераможцай конкурсу “Экслібрыс” імя Францыска Скарыны сёлета стала Яна Владыка за пераклад з польскай успамінаў апошняй прадстаўніцы роду Тышыньскіх, якія валодалі ў міжваенны час маёнткам Мясота пад Маладэчнам.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя