“Узоры роднага краю” ад Антона Талашкі



“Узоры роднага краю” – на выданне кнігі пад такой назвай абвешчаны збор сродкаў на платформе Talaka.by. Ейны аўтар – майстар па вышыўцы і выкладчык Маларыцкага сельскагаспадарчага ліцэя Антон Талашка.

dsc2225

Ён ужо некалькі год збірае ўзоры арыгінальных арнаментаў і інтэрпрэтуе іх на сваіх вырабах у майстэрні „Moj rodny kut”:

– Для папулярызацыі беларускага арнаменту – каб было бачна, што ён мае жыццё не толькі ў музеях, але і ў штодзённым жыцці. Каб людзі ганарыліся гэтым. Бяру з музееў. Напрыклад, у Марарыце вельмі добры музей. Быў у музеі пры Акадэміі навук Беларусі. Быў у Гомелі, у філіяле Веткаўскага музея. І быў яшчэ ў самім Веткаўскім музеі. Біблія беларускага строя – гэта кніга Лабачэўскай і Зімінай “Беларускі народны касцюм”.

“Зараз мы маем недастатковую колькасць  і якасць спецыялізаванай літаратуры, якая накіраваная на вывучэнне беларускіх нацыянальных строяў, арнаментаў і вышыўкі. Гэтую праблему можна вырашыць выданнем кнігі, пры дапамозе якой можна захаваць і аднавіць вышытыя ўзоры. Каб кожны, узяўшы нітку з іголкай, ды пачаў вышываць”, – зазначае Антон.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота malorita.by