„Узвышшу” – 92
Да чарговых угодкаў літаб’яднання ў архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Менску адбыліся “Узвышаўскія чытанні”.
Супрацоўнік архіву, паэт Віктар Жыбуль адзначыў, што сёлетнія чытанні мелі выразны міжнародны аспект. У прыватнасці, свае даклады даслалі навукоўцы з Тэрнопальскага педуніверсітэта. Як вядома, “Узвышша” распрацавала ўласны філасофска-эстэтычны кірунак – аквітызм, але праіснавала яно ўсяго 5 год.
Віктар Жыбуль кажа, што прасцей пералічыць тых “узвышэнцаў”, хто здолеў пазбегнуць сталінскіх рэпрэсій:
– Не патрапіў, напрыклад, Кандрат Крапіва, не патрапіў Пятро Глебка. Змітрок Бядуля рэпрэсаваны не быў, але ён выклікаўся на допыты і ёсць звесткі, што каля месяца прабыў у турме. Кузьма Чорны прабыў у турме нашмат больш, прычым яго там і катавалі моцна, ён пра гэта пісаў у дзённіку.
“Узвышаўскія чытанні” прайшлі ў 18 раз. Побач з архівістамі і даследчыкамі літаратуры ў іх таксама прыняў удзел сын паэта Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік, а дачка “ўзвышэнца” Андрэя Мрыя даслала прывітальны ліст удзельнікам чытанняў з Петразаводску.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя