V Варшаўскі фестываль беларускага кіно „Bulbamovie”



У Варшаве праходзіць фестываль беларускага кіно „Bulbamovie”. Адметнасць сёлетняга фестываля – стужкі пра Беларусь, якія знятыя замежнікамі.

^EC70E1BE0AA282D893E1EE29044853BAB2CD8FC56BC6CE1FB3^pimgpsh_fullsize_distr

Пётр Дудановіч і Роберт Экштэйн

У прыватнасці ўжо быў паказаны „Капусны касмічны карабель” – фільм пра падарожжа сербска-лужыцкага гурта ў Беларусь. Рэжысёр фільма – Роберт Экштэйн.

Кінакрытык Андрэй Расінскі зазначае, што ў стужках асаблівая ўвага нададзена нефармальнай беларускай культуры:

– Стужкі знятыя замежнікамі пра Беларусь, альбо з удзелам беларускіх творцаў – гэта даволі цікавы позірк, позірк крыху звонку. Ён паказвае незалежную беларускую культуру, якая жывая, якую можа быць мы самі не так бачым, як звонку. Было цікава пабачыць, цікава гэта адчуць і зразумець, што ўсё гэта жывое.

У нядзелю ў межах кінафествалю запланаваны паказ стужак пераможцаў адмысловага конкурсу “Bulbamovie”, які сёлета адбываецца ў Менску.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя