Ва Украіне пачынаецца набор у беларускую дыстанцыйную школу
Ва Украіне пачынаецца набор у першую беларускую дыстанцыйную школу.
Ініцыятарам праекта выступіла беларуская акторка Анастасія Шпакоўская, якая разам са сваімі дзецьмі вымушана была пераехаць ў Кіеў. Зараз онлайн школа праходзіць неабходную атэстацыю, каб у будучым яе выпускнікі маглі атрымаць дакументы дзяржаўнага ўзору:
– Паколькі ў мяне двое сваіх дзяцей я, я ведаю яшчэ шмат людзей, якія былі вымушаныя з дзецьмі апынуцца ва Украіне. З’явілася ідэя зрабіць першую беларускую онлайн-школу з абавязковым вывучэннем беларускай мовы, беларускай літаратуры, гісторыі Беларусі. З паглыбленным вывучэннем IT-тэхналогій. На сённяшні дзень у нас ёсць пэўная дамоўленасць наконт легалізацыі гэтага праекта. Можам абяцаць усім выпускнікам нашай школы, што яны атрымаюць атэстат дзяржаўнага ўзору.
Выкладаць у дыстанцыйнай школе будуць беларускія настаўнікі. Арганізатары запэўнілі, што сярод іх будуць самыя вядомыя педагогі краіны.
Беларускае Радыё Рацыя