Ва Ўроцлаве прайшла сустрэча са Святланай Алексіевіч і Вольгай Такарчук



Ва Ўроцлаве ў Польшчы прайшла публічная размова лаўрэатак Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святланы Алексіевіч і Вольгі Такарчук. 

Тэмы, якія закраналіся падчас гэтай сустрэчы, датычылі, сярод іншага, уплыву пандэміі на людзей, беларускай рэвалюцыі, ролі жанчыны ў палітычным жыцці, крызісу патрыярхальнай мадэлі палітычнага жыцця, падзелу літаратуры на «мужчынскую» і «жаночую». Гаворыць Святлана Алексіевіч:

Жанчыны сёння хочуць выгаварыцца. Мы жывем у мужчынскім свеце. Мужчыны ўсё ад сябе сказалі, ва ўсялякім выпадку вельмі многа, больш, чым мы хацелі б ад іх пачуць. А жанчына не выгаварылася. Нам трэба даведацца, што гэта за свет. І даваць жанчынам выгаварыцца – гэта вельмі многа значыць.

Нобелеўскія лаўрэаткі Вольга Такарчук і Святлана Алексіевіч адказвалі на пытанні мадэратарак Манікі Алейнік і прафесара Магдалены Сьроды, а таксама на пытанні, прысланыя праз інтэрнэт загадзя, і ад слухачоў у зале.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа