Ва Ушачах усталяваныя помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну
Ва Ушачах сёння ўсталявалі помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну.
„Яны паўсталі цалкам на народныя грошы – сотні прыхільнікаў нашых класікаў ахвяравалі разам больш за 11.000 даляраў, каб гэтая справа здзейснілася”, – напісаў у facebook Глеб Лабадзенка.
Аўтары – скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака.
Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 19 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Глеба Лабадзенкі
