„Вада, як сама” ад Васілісы Палянінай-Календы
У Менскім цэнтры сучаснага мастацтва праходзіць фотавыстава Васілісы Палянінай-Календы “Вада, як сама”. Наведвальнікаў чакаюць шмат вады, шуму, пырскаў, а таксама – эратычныя здымкі прыгожых дзяўчат у камерных прасторах.
Васіліса Паляніна-Календа здолела ўдала спалучыць тры субстанцыі: аголеную натуру, абмежаваную стэрыльную прастору і ваду, як сымболь жыцця.
Выстава “Вада, як сама”, будзе доўжыцца да 1 жніўня.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.
