Вадзім Саранчукоў: На „Басовішчы” я сустрэў сваю будучую жонку
„Басовішча – гэта гісторыя маёй сям’і“, – кажа гарадзенец Вадзім Саранчукоў. 18 ліпеня на паляне Борык, што каля Гарадка, распачнецца 25-ты юбілейны фестываль “Басовішча”. Многія гарадзенскія грамадскія дзеячы амаль штогод ездзілі і ездзяць на гэты фэст. Не з’яўляецца выключэннем і кіраўнік гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Для яго гэты фэст з’яўляецца сямейным святам:
– Старая добрая традцыя, плюс яшчэ традыцыя для маёй сям’і. Бо менавіта на «Басовішчы» ў 2000 годзе, калі ўпершыню туды паехаў, я сустрэў сваю будучую жонку, з якой не расстаюся да гэтага часу. Мне здаецца, што нягледзячы на тое, што фармат мерапрыемства ад пачатку некалькі разоў троху мяняўся, былі розныя варыяцыі, але тое, што гэтае свята, свята Беларушчыны, жыве па сённяшні дзень – то гэта вялікая заслуга польскіх беларусаў.
Паводле Вадзіма Саранчукова, менавіта на гэтым фэсце можна паслухаць беларускую музыку, якую не заўсёды можна пачуць у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя