Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт у Полацку
Зміцер Вайцюшкевіч 28 верасня высупіў у памяшканні полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Канцэрт спевака ў Полацку павінен быў адбыцца яшчэ 13 лістапада мінулага года, але яго забаранілі ўлады, а арганізатарку канцэрта, дырэктарку полацкага Цэнтра рамёстваў Валянціну Крук неўзабаве звольнілі з працы.
– Я асабіста вельмі задаволеная, што сёння адбыўся канцэрт, які планаваўся на 13 лістапада аж мінулага году.
Змітра Вайцюшкевіча цёпла прымалі ў Полацку. Сам ён выказаў задавальненне ад гэтай доўгачаканай сустрэчы.
– Мне падалося, што канцэрт прайшоў душэўна. Мы проста засумаваліся адно па другому – аўдыторыя і артыст. І нейкія пытанні абмяркоўвалі, як нам выратаваць беларускую мову.
Яшчэ доўга пасля канцэрту людзі не разыходзіліся – задавалі пытанні спеваку, бралі аўтографы.
Арганізатарам канцэрта выступіла полацкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пры падтрымцы кампаніі „Будзьма!”.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік