Вайцюшкевіч прадставіць у Менску праграму на вершы Бураўкіна



26 траўня ў менскім Палацы культуры імя Шарко ў межах сольнага канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч і WZ–Orkiestra выканаюць лепшыя песні на вершы паэта Генадзя Бураўкіна – аднаго з галоўных лірыкаў беларускай паэзіі.

Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму –тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Паздней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013), «Наша песня» (2015). Былі і неальбомныя творы – напрыклад, песня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме.

– Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне іншых Генадзь Бураўкін выдзяляецца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж «Калыханка», «Месяц – жоўтая лодка» или «Дачакайся матуля» – гэта праніклівая лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова, – кажа Вайцюшкевіч. – А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто мне тэлефанаваў пасля канцэрта і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Зараз такога няма і больш не будзе.

Паэт Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця амаль тры гады таму – 30 траўня 2014 года.

budzma.by