Валанцёры з ЕЗ дапамагаюць аднавіць палац Сапегаў у Ружанах
Валанцёры з Нідэрляндаў, Чэхіі і Славакіі, а таксама з Расеі дапамагаюць аднавіць палацава-паркавы комплекс Сапегаў у Ружанах, што на Берасцейшчыне. Гэта помнік XVI-XVII стагоддзяў. Разбураны падчас войнаў, пакінуты на волю лёсу ў савецкія часы, ён пачаў аднаўляцца ўжо ў незалежнай Беларусі.
Як інфармуе БЕЛТА, да 25 ліпеня ў Ружанах працавала больш за 20 чалавек з міжнароднага валанцёрскага маладзёжнага атрада “Спадчына Сапегаў”. Яны ачысцілі ад будаўнічага смецця скляпенні ў паўночным корпусе старажытнага замка.
Рэстаўрацыйныя працы ідуць ад 2008-га. Ужо адноўленая ўязная брама, бакавыя флігелі, працуе музей. Сёлета Ружанскі палац наведалі больш за 43 тысячы турыстаў з Беларусі і замежжа.