Валер Булгакаў: Кірмаш паказаў, што мы нарасцілі сваю аўдыторыю



Сёння трэці дзень у беларускай сталіцы працавала XXIII Менская міжнародная кніжная выстава. Трэці раз у гэтым мерапрыемстве бярэ ўдзел выдавецтва Arche, якое спецыялізуецца на гістарычнай кніге. “Цікавасць да такой кнігі не знікае,” – кажа рэдактар Arche Валер Булгакаў.

– Калі параўноўваць прамежкавыя вынікі продажаў, якія мы мелі ў мінулыя гады, і маем цяпер, то мы не страцілі сваю аўдыторыю., а магчыма яе нават трошку нарасцілі. На гэтай выставе прысутнічае шэраг беларускіх выдавецтваў, таму я ўжо перакананы, што сукупны лік кніжак, які прадалі незалежныя беларускія выдаўцы ўжо ідзе ні на дзесятні, ні на сотні, а на тысячы.

Акрамя Arche ў кніжнай выставе-кірмашы ўзялі ўдзел і іншыя беларускія незалежныя выдавецтвы – “Галіяфы”, “Тэхналогія”, “Янушкевіч” і выдавецтва Змітра Коласа.

Выстава будзе працаваць яшчэ два дні – 13 і 14 лютага.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя