Валер Булгакаў: Наступствы тых прыкрых падзеяў па-ранейшаму не пераадолены



Часопіс Arche, які зазнаў моцны пераслед ў 2012-2013 гадах, усё яшчэ не можа пазбыцца негатыўных наступстваў. Два гады таму падаткавая служба канфіскавала часопісы і кнігі Arche ў час прэзентацыі ў Гародні. Доўгі час ішло разбіральніцтва і часопіс аднавіў сваё выданне толькі ў другой палове 2013-га. Аднак, як кажа глоўны рэдактар Валер Булгакаў, наступствы таго пераследу да гэтага часу не ліквідаваныя:

– У сувязі з гэтай прыкрай паласой мы ўступілі ў фазу надзвычайнай фінансавай нестабільнасці. Цяпер у нас няма рэдакцыйнага памяшкання. Мы вядзем працу па сваіх уласных кватэрах. І гэта досыць моцна ўдарае па каардынацыі, па арганізацыі працы. Напрыклад, сёлета мы абвясцілі, што выдадзім 10 нумараў, а на дадзены момант выдалі толькі 5. Адным словам, ідзе каласальнае запазненне.

Часопіс Arche з’яўляецца адным з двух беларускіх выданняў, запрошаных у сетку еўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў “Еўразона”.

DSC06905

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.