Валер Гапееў: Літаратура, у тым ліку дзіцячая, – нікому і нічога не павінна
Кніга для дзяцей, і не толькі, «Жэнька, каралева мышак» Валера Гапеева ўвайшла ў кароткі спіс сёлетняй прэміі Гедройця і прэтэндуе на галоўную ўзнагароду.
Падчас анлайн-сустрэчы Беларускага ПЭН-цэнтра з шорт-лістэрам ХІ сезону прэміі Валер Гапееў адзначыў, што кніга з’явілася дзякуючы беларускім дзецям:
– У гэтай кнігі насамрэч вельмі такі няпросты лёс, пакручасты. І яна нарадзілася аднойчы ў паездцы з Уладзімірам Ліпскім. І ён паказаў мне свой часопіс для дзяцей “Вясёлка”. То бок звяры, сабачкі, птушкі, жабкі – усе ходзяць і размаўляюць. Няма героя – маленькага чалавека. І запрасілі мяне ў школу, дзеці падрыхтаваліся, што для мяне было поўнай нечаканасцю. Раптам выяўляюцца малюнкі па апавяданнях, якія былі ў “Вясёлцы”. І я пасля размаўляў, і мяне гэта так уразіла і ўзрушыла адначасова. І я зразумеў – ім жа трэба такое.
Па словах Валера Гапеева, сучасная беларуская літаратура, і перш за ўсё – дзіцячая, не мусіць «выхоўваць» чытачоў, але адлюстроўваць усё багацце беларускай думкі перад знешнімі выклікамі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя