Валерый Мацулевіч прэзентаваў у Лідзе паэтычны зборнік “Чалавек са свечкай”



У літаратурным філіяле Лідскага гістрыка-мастацкага музея мясцовы паэт Валерый Мацулевіч прэзентаваў зборнік сваіх твораў – “Чалавек са свечкай”. У сваю кнігу малады аўтар змясціў некалькі тэматычных раздзелаў лірычнай паэзіі, гумар і прозу, напісаныя за тры гады з часу выхаду апошняга зборніка. Па словах аўтара, назву гэтай кніге яму падказаў сюжэт адной з кінастужак і яго аднайменны “белы” верш.

– Чалавек ідзе са свечкай. Гэта сімвалізуе жыццёвы шлях чалавека, які нясе святло іншым людзям праз сваё жыццё. У кнізе гэта не проста жыццёвы шлях чалавека, а ў першую чаргу – жыццёвы шлях паэта.

Валерый Мацулевіч – малады паэт і журналіст. Працуе і жыве ў Лідзе. Вершы піша з 19 гадоў. Друкуецца ў мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выдання. Таксама аўтар зборніка “Струны душы”, выдадзенага ў 2011 годзе.

SAMSUNG DIGIMAX A403

SAMSUNG DIGIMAX A403

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

Фота proza.ru