Валянцін Губараў: „Жыццё цудоўнае”
Выстава карцін славутага беларускага мастака Валянціна Губарава адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Экспазіцыя з’яўляецца часткай маштабнага гарадскога арт-праекта – галерэі пад адкрытым небам “Мастак і горад”, на якой гэтым летам будуць прадстаўлены рэпрадукцыі творчасці мастака. Але на гэтай выставе, якая мае аптымістычную назву „Жыццё цудоўнае”, прадстаўлены арыгіналы ягоных прац.
Губараў з любоўю малюе горад і, асабліва душэўна, – правінцыю. У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць разгледзець напоўненыя праніклівасцю і цеплынёй карціны мастака, прачуць характэрную аўтару добрую іронію, перамясціцца і яшчэ раз пражыць знаёмыя кожнаму замалёўкі паўсядзённага жыцця.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
