Валянціна Аксак прэзентавала кнігу „Кава ў арліным гнязьдзе”



У сталічным Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Валянціны Аксак „Кава ў арліным гнязьдзе”.

Радкі з кнігі чытае сама аўтарка:

– Выпадаю з нагоды, з прыгоды, з пагоды, выпадаю з раскладу, з парады, з прынады. Выпадаю з датклівых тактоўных і тонкастанных. Выпадаю з душэўных, духоўных і душадайных. Выпадаю з чужых, із сваіх, із аніякіх, выпадаю са слова, хутка выпаду з мовы, ані гуку, ні згадкі, ціша, цемень і чорная знічка на чорным акне.

Падтрымаць аўтарку прыйшлі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, філосаф Валянцін Акудовіч, тэатразнаўца Вячаслаў Ракіцкі і іншыя знакавыя творчыя асобы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск