Валянціна Гарцуева пра беларускі тэатральны сезон у Варшаве
У нашым эфіры пабывала беларуская акторка Валянціна Гарцуева:
– Дзесяць спектакляў на працягу ўсяго лета ў Варшаве. Дзесяць спектакляў розных калектываў, то бок розных беларускіх рэжысёраў. Там, мне здаецца, толькі чатыры спектаклі купалаўцаў на сённяшні дзень. Усе астатнія там будзе Святланы Бень спектакль, там будзе Юрыя Дзівакова спектакль і іншых. Я вельмі раю, мне здаецца, што гэта класна, знайсці вольны час, абраць тое, што падабаецца. Або калі ты хочаш пазнаёміцца, або калі ты хочаш увогуле паглядзець, як зараз выглядае беларускі тэатр, які ён разнастайны. Сапраўды разнастайны, проста здорава прыйсці. Калі я не памыляюся, то ўсё гэта будзе адбывацца па 25 жніўня на розных пляцоўках, мы будзем даваць інфармацыю ў сацсетках. Усе спектаклі новыя, яны былі пастаўлены па-за межамі Беларусі. Я сама таксама не бачыла некаторых спектакляў, таму спадзяюся знайсці час гэтым летам, каб паглядзець.
Беларускае Радыё Рацыя