Ванда Марцінш душ Рэйш прэзентавала сваю новую кнігу вершаў пра Вільню



Беларуская паэтка з Літвы Ванда Марцінш душ Рэйш сёння, 25 лістапада, прэзентавала сваю новую кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”. Кніга выйшла на трох мовах — у беларускім арыгінале, перакладзе на літоўскую Альмы Лапінскене і перакладзе на польскую Аляксандра Снежкі.

Фота: Uładzisłaŭ Hurynovič

Кажа паэтка:

– Можна казаць, што дрэнны час для такой кнігі, а можна казаць, што і вельмі добры час. Таму я лічу, што гэтая кніга своечасовая. Яна, напэўна, заўсёды была своечасовай. Я з ёй усюды паеду. Яна такая ў мяне ідэалагічная. Яна прыгожа выглядае. Можна разглядаць як вершы, але для мяне ў ёй ёсць адмысловае значэнне.

Паэтка адзначыла, што гэтая кніга – падарунак Вільні да 700-годдзя.

Сённяшняя прэзентацыя прайшла ў віленскім Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).

Беларускае Радыё Рацыя