“Вандроўкі па Палессі” – новае выданне Беларускай энцыклапедыі
“Вандроўкі па Палессі”. Так называецца новае выданне па этнаграфіі і краязнаўстве, якое падрыхтавала “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.
Кніга ўнікальная тым, што змяшчае дагэтуль невядомыя здымкі беларускага Палесся, зробленыя ў міжваенны перыяд.
Пінскі краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што такой літаратуры вельмі не хапае ў вывучэнні лакальнай гісторыі:
– У любым выпадку, любое выданне нейкіх канкрэтных даследаванняў, у гэтым выпадку краязнаўчых, яны, канешне, заўсёды запатрабаваны. Матэрыял, які патрэбны як даследчыкам, так і звычайным цікаўным людзям. Апошнім часам з’явілася шмат новага матэрыялу, многа дадатковай інфармацыі, больш фотаздымкаў, больш нейкіх знаходак.
Укладальнікі выдання “Вандроўкі па Палессі” адзначаюць, што іх праца можа быць выкарыстана настаўнікамі школ і выкладчыкамі ўніверсітэтаў, як дыдактычны матэрыял.
Беларускае Радыё Рацыя