«Вандроўная кнігарня» едзе ў Гародню
Пасля Гальшанаў, мікрааўтобус «Вандроўнай кнігарні» выпраўляецца ў свой першы вялікі горад. 19 кастрычніка, у суботу, пасажыры «Вандроўнай кнігарні» наведаюць падворак гарадзенскай этна-крамы «Цудоўня».
Праграма выступаў:
14-00 — Вітальнае слова ад гаспадароў «Цудоўні» і гарадзенская прэзентацыя праекту «Вандроўная кнігарня» кіраўніцы праекта Аляксандры Логвінавай (са слайдамі і мікрааўтобусам) на падворку «Цудоўні».
14-15 — Перакладчыца Марыя Пушкіна правядзе майстар-клас па мастацкім перакладзе на прыкладзе «Менскай Трылогіі» Сяргея Пясецкага.
15-00 – 15-40 — Сустрэча з літаратарам і філосафам, лаўрэатам прэміі Гедройца Ігарам Бабковым.
16-00 – 16-50 — Пляцоўка для размовы. «Перакладчык – хлус!» Удзельнікі: Марыя Пушкіна, Аляксандра Логвінава, Ігар Бабкоў, Павал Касцюкевіч.
16-30 – 17-00 — Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніг.
Вуліца Кірава 3, Гародня.
Паводле прэс-рэлізу
Фота facebook.com