Варшаўская выстава Антона Радзівонава
Мастак Антон Радзівонаў быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах. З Беларускага саюза мастакоў яго выключылі сярод першых, разам з Алесем Пушкіным і Уладзімірам Цэслерам. Цяпер ён жыве ў Варшаве і з’яўляецца сябрам польскага саюза мастакоў. Перыядычна тут адбываюцца яго выставы.

Гэтымі днямі яго выстава працуе ў варшаўскай галерэі Piwnica 62.
– Большасць прац прывезена з Беларусі. Гэта тыя працы, якія можна было вывезці, якія не на палітычную тэматыку. Па палітычных прычынах мяне выкінулі з Беларускага саюза мастакоў. Цынічна, за закрытымі дзвярыма, мяне і сяброў, таксама Алеся Пушкіна і Уладзіміра Цэслера. Я мэтанакіравана вырашыў, што мне трэба ўступіць у польскі саюз мастакоў. І я ўступіў. Людзі бачаць, што табе падабаецца іхняя культура, табе падабаюцца самі гэтыя людзі. Людзі адчуваюць, калі да іх ідзеш з добрым настроем, з добрымі эмоцыямі.
Выстава Антона Радзівонава ў варшаўскай галерэі Piwnica 62 (Ul. Mokotowska 62) будзе працаваць да канца гэтага тыдня.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
