„Варшаўскі калядны фэст” пройдзе ў сталіцы Польшчы
У сталіцы Польшчы адбудзецца “Warszawski калядны фэст”. Гасцей імпрэзы чакаюць выступы гуртоў “The Superbullz”, “Znich”, “Relikt”, “Dzeciuki”.
Падтрымае падзею і рок-бэнд “Atesta”, які зусім нядаўна аднавіў склад. Працягвае вакалістка калектыву Уля Паўловіч:
– Гэта будзе паўнавартасны гук, даўно мы так не гралі, а ў Польшчы, напрыклад, ніколі не гралі. Гэта будзе вельмі цікава. Яшчэ вось новыя музыкі, новыя стасункі з імі. Насамрэч нават мне цікава, як мы будзем разам працаваць на сцэне, зразумела, што мы будзем разам паміж сабой неяк пераглядвацца, як мінімум, але ўсё адно цікава, як гэта будзе, быццам бы сама іду ўпершыню на гэты канцэрт.
“Warszawski калядны фэст” будзе ладзіцца 23-га снежня ў клубе “2 KOŁA”. Перад гэтай падзеяй гурт “Atesta” падтрымае канцэрт Лявона Вольскага. Сумесны выступ адбудзецца 15-га снежня ў варшаўскім клубе “Riviera Remont”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя