Варшаўскі Спеўны сход



16 сакавіка а 19:00 ў Беларускім Доме (ul. Wiejska, 13/3 ) адбудзецца «Спеўны Сход», тэмай якога будуць песні і гімны Беларускай Народнай Рэспублікі. 

25 сакавіка 2018 спаўняецца 100 год са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Па сутнасці, падпісанне трэцяй Устаўной граматы і абвяшчэнне БНР з`яўляецца першым афіцыйным прызнаннем беларускай дзяржаўнасці. 

На сходзе праспяваюць ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоню», гімн сялянска-работніцкае грамады «Ад веку мы спалі ды нас разбудзілі» і іншыя творы 1917-1919 гадоў.

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца Святочнае Шэсце да 100-годдзя БНР. Варта парэпетыраваць спевы, каб вуліцы Варшавы пачулі сапраўдныя песні Беларусі. 

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў.

Уваход вольны!

Беларускае Радыё Рацыя