Васіль Герасімчык прэзентуе кнігу землякам
У аўторак, 6 сакавіка, у Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адбудзецца прэзентацыя кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» Васіля Герасімчыка. Прэзентацыі кнігі ўжо прайшлі ў Гародні і Менску. Цяпер чарга дайшла і да Слоніма, тым больш, што аўтар кнігі родам з вёскі Васілевічы Слонімскага раёна. Таму прэзентаваць сваю кнігу землякам Васіль Герасімчык рады ўдвайне.
Падчас сустрэчы Васіль Герасімчык распавядае пра паўстанне 1863-1864 гадоў, пра асобу Кастуся Каліноўскага, пра яго знаходжанне на Слонімшчыне, адкажа на пытанні тых, хто цікавіцца нашай гісторыяй, раскажа пра раней невядомыя факты з жыцця кіраўніка паўстання.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
