Васіль Шкіндзер: Беларуская культура будзе жыць заўжды



Беларускі абрад “Жаніцьба Цярэшкі” аднавілі ў Глыбокім грамадскія  актывісты разам з мясцовымі старажыламі. А дапамаглі ім у гэтым лепяльчане, якія здаўна на Лепельшчыне ладзяць такое ігрышча.

cjareshka_10

Па словах Васіля Шкіндзера з Лепельшчыны,  беларуская культура жыла і будзе жыць заўжды, і нашыя дзеці, маладое пакаленне будуць працягваць беларускія традыцыі. Трэба толькі паказваць ім прыклад і знаёміць іх з беларускім фальклорам.

– Народныя святы, я заўважыў, існуюць у генетычнай памяці. Гэта не прышлае. Яно было калісьці даўно, і людзі гэта памятаюць. Гэта не чужое, не надуманае. Гэтае свята заўсёды праходзіць у добрай, цёплай, дамашняй атмасферы. І яно заўжды так будзе праводзіцца.

Калісьці на Глыбоччыне быў распаўсюджаны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”, але з цягам часу яго перасталі праводзіць.  А вось на Лепельшчыне, дзякуючы краязнаўцам, уладальнікам аграсядзібаў і іншым зацікаўленым асобам, на ігрышча ніколі не забываліся. Там працягваюць ладзіць яго і да гэтай пары ў розных месцах раёна.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара