„Васіль Цёркін” і „Песня аб Гаяваце” па-беларуску



У Менску пабачыў свет вялікі том паэзіі Ігара Бурсевіча “Строчка за строчкой”. Справа ў тым, што Ігар Бурсевіч родам з вёскі Чамяры Слонімскага раёна. Ён былы ваенны будаўнік. Цяпер жыве ў горадзе Балашыха ў Падмаскоўі.

Ігар Бурсевіч напісаў і выдаў не адзін зборнік вершаў, ён піша на роднай мове і па-расейску, шмат перакладае твораў на беларускую мову.

У новую кнігу беларускага паэта з Расеі ўвайшлі яго вершы на рускай і беларускай мовах. Гэта вершы пра Беларусь, пра маленькую радзіму – Слонімшчыну, гады маленства і першае каханне, а таксама пра родную мову.

У сваю кнігу Ігар Бурсевіч уключыў і свае вольныя пераклады з паэзіі А.Твардоўскага і Г.Лангфела. Па-беларуску ў яго кнізе загучалі “Васіль Цёркін” і “Песня аб Гаяваце”. Наклад кнігі ў асноўным будзе рэалізоўвацца ў Расеі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя