Вечар беларускай паэзіі да Дня Волі ў Вільні
25 сакавіка беларускія і літоўскія літаратары ладзяць паэтычную вечарыну, прымеркаваную да Дня Волі.
Фота: rozstaje.art
Дата: 25 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Дом Сыгнатараў Літвы, Pilies g. 26, Вільня
На працягу вечара будуць чытаць вершы вядомых літоўскіх паэтаў і сучасных беларускіх творцаў, якія жывуць у Літве.
Удзельнікі чытанняў:
Сяргей Харэўскі, мастак, пісьменнік, культуролаг;
Ванда Марціньш, паэтка, перакладчыца;
Сабіна Брыла, паэтка, журналістка;
Алег Мінкін, паэт, перакладчык;
Марыус Бурокас, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца;
Уладас Бразюнас, паэт, перакладчык;
Антанас А. Ёнінас, паэт, перакладчык;
Ірэна Алексайтэ, перакладчыца;
Альма Лапінскіне, перакладчык, літаратуразнаўца.
Уваход вольны.