Вечар паэта са Шчучыншчыны ў Гародні



У гарадзенскай гарадской бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная творчасці паэта і празаіка са Шчучына Рычарда Бялячыца.

Вечарыну адкрыла і вяла гарадзенская выдатная пісьменніца Ала Петрушкевіч, якая шмат добрых і шчырых слоў сказала ў адрас Рычарда Бялячыца.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук, доктар біялагічных навук, прафесар Андрэй Майсяёнак адзначыў, што Рычард Бялячыц не толькі добры паэт, але і выдатны краязнавец. Ён пазнаходзіў шмат звестак пра знакамітых людзей шчучынскай зямлі і апублікаваў пра іх добрыя артыкулы.

Пра творчасць паэта са Шчучыншчыны распавядалі Аляксей Пяткевіч і Ала Нікіпорчык. Гучалі вершы паэта на роднай мову і па-польску, а таксама песні на словы Рычарда Бялячыца.

Сам віноўнік імпрэзы чытаў свае новыя творы і дзякаваў за сустрэчу. А вынікі ўсёй вечары падсумаваў кіраўнік Гарадзенскай арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя