Вечар памяці Анатоля Вярцінскага ў Менску
5 траўня ў «Кавярні над Нямігай» адбудзецца вечар памяці Анатоля Вярцінскага, жыццясцвярджальнага паэта, драматурга, былога галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва», публіцыста, крытыка, дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га склікання.

Дата: 5 траўня
Час: 18.30
Месца: «Кавярня над Нямігай», ГК «Метраполь» (3 паверх), вул. Няміга, 5, Менск
Пра яго складанае і захапляльнае жыццё, пра яго творчасць, дзе «лёгкая лірыка змешвалася з грунтоўнай эпікай, і ў выніку атрымліваўся незвычайны сплаў – паэзія Вярцінскага», распавядзе паэт і празаік Міхась Скобла.
