Вечар памяці Генрыха Семірадскага ў Менску
24 кастрычніка 2018 г. а 17-й гадзіне ў чацвёртай зале экспазіцыі рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску адбудзецца вечар памяці Генрыха Семірадскага.
Мерапрыемства прымеркавана да 175-годдзя з дня нараджэння жывапісца.
Наведвальнікаў чакае:
– прэзентацыя жывапіснага твора Генрыха Семірадскага «Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа»;
– лекцыя пра жыццё і творчасць мастака. Лекцыю чытае навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва Д.С. Барташук.
– прэзентацыя паштоўкі з рэпрадукцыяй твора Генрыха Семірадскага «Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа».
Кожнага наведвальніка мерапрыемства чакае салодкі сюрпрыз.
Уваход на мерапрыемства па білетах у музей.
Беларускае Радыё Рацыя