Вечар Шапэна ад Алеся Пушкіна



Алесь Пушкін запрашае на вечар Шапэна, які адбудзецца ў Менску. Мастак мяркуе прадэманстраваць свой партрэт Шапэна і наладзіць гутарку пра прыватныя ініцыятывы ў справа папулярызацыі творчасці славутых землякоў. Кажа Алесь Пушкін:

– Я намаляваў партрэт Шапэна ў свой час на міжнародным пленэры ў Польшчы, які прыватным чынам ладзіўся да 200-годдзя кампазітара. На вечарыне будзе жывая музыка. А мэта вечарыны, каб пагаварыць пра тое, што прыватным чынам у Польшчы праводзяцца пленэры, напрыклад, як тыя ж прыхільнікі творчасці Шапэна. Дык можа і ў нас да 250-годдзя Клеафаса Агінскага хто-небудзь з прыватных асоб арганізуе ў гэтым годзе пленэр.

Вечарына адбудзецца 10 лютага ў сталічным Доме Фішэра (пр. Незалежнасці, 84А) , які пачынае серыю імпрэз новага для сябе фармата. Шапэўнаўская вечарына пачнецца а 19-ай гадзіне. Музыку Шапэна будуць выконваць Аляксандра Клінцэвіч і Ганна Ахрэм.

001ef18e

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

На здымку: карціна Алеся Пушкіна „Алесь Пушкін слухае Шапэна”.