Вечар-сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Франкфурце



У суботу, 21 кастрычніка, на Франкфурцкім кніжным кірмашы адбудзецца вечар-сустрэча з беларускімі выдаўцамі.

Дата: 21 кастрычніка. Час: 17.00 (час мясцовы).

Месца: Stadtraum Frankfurt, Mainzer Landstr. 293 (RAUM 4010-11), Франкфурт.

У працы Франкфурцкага кніжнага кірмашу бяруць удзел пераважна прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў, зарэгістраваных у замежжы: «Skaryniczy», «Кнігаўка», «Скарына», «Gutenberg Publisher» і іншыя.