„Вечар жахлівых гісторый” на Хэлоўін



31 кастрычніка, як толькі завіднеецца Месяц, і ўсе нячысцікі і вядзьмаркі пачнуць спраўляць шабаш, „Арт Сядзіба” запрашае на “Вечар жахлівых гісторый”, каб уратаваць вашыя душы на Хэлоўін.

Беларускія літаратары Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Сяргей Календа, Даша Бялькевіч, Павал Касцюкевіч і !таемны госць! будуць чытаць вусцішныя казкі і страшылкі ды й распавядаць пра сапраўдныя жахі. А ў канцы гурт Nürnberg зайграе акустычны сэт, каб адпужаць нячыстую сілу.

Мерапрыемства пачнецца а 19-й у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7а.

Уваход вольны.

Паводле прэс-рэлізу