“Вечар жахлівых гісторый” у сталічным музеі Максіма Багдановіча



“Вечар жахлівых гісторый” у сталічным музеі Максіма Багдановіча сабраў на Хэлоўін шмат пастаянных наведвальнікаў і прыхільнікаў.

Імпрэзу аздобіў сваім выступам артыст, тэлевядучы Юрась Жыгамонт:   

– Я думаю, што жахлівыя гісторыі раскажуць у Міністэрстве ўнутраных спраў, калі там бабуля забіла дзядулю, што ён да маладой хадзіў нейкай. А Дзяды ў нас у беларусаў называюць. Таму я вам распавяду пару містычных гісторый. Гэта менавіта нявыдуманыя гісторыі. А тыя гісторыі, якія адбываліся на самой справе, вось менавіта на Дзяды. У нас у вёсцы заўсёды ставілі сталы вечарам, ежу пакідалі Дзядам, і казалі: “Дзяды, хадзіце да нас вячэраць.” І клаліся спаць.

На імпрэзе, апроч аўтэнтычных “жахалак” ад Юрася Жыгамонта, наведвальнікі пачулі страшныя гісторыі ад Альгерда Бахарэвіча, Паўла Касцюкевіча, Сяргея Календы і іншых літаратараў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск