Вечарына памяці Алеся Адамовіча ў Менску



31 студзеня Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр зладзілі вечарыну памяці Алеся Адамовіча ў Менску.

Імпрэза прысвечана 20-годдзю з дня смерці пісьменніка, а таксама выхаду ў свет адразу чатырох кнігі з яго творамі – дзве кнігі выйшлі ў Беларусі і па адной у Расеіі і ў Вялікай Брытаніі.

Кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр разам з роднымі пісьменніка, найперш – з дачкой вырашылі правесці вечарыну- прэзентацыю гэтых кніг. Апрача таго, сёлета як раз спаўняецца дваццаць гадоў з пачатку ўручэння прэміі імя Алеся Адамовіча. І ўсе гэтыя разам узятыя падзеі сталі нагоднай для правядзення вечарыны.

Вечарына адбылася ў Менску ў Палацы мастацтва.

 Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя