Вечарына памяці Аляксея Пяткевіча
У пятніцу, 17 сакавіка, у 15 гадзін у Гарадзенскай гарадской бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка адбудзецца вечарына памяці беларускага літаратуразнаўца, краязнаўца і педагога Аляксея Пяткевіча (1931-2022).

Верачына будзе мець назву “Патрыярх гарадзенскага краязнаўства”. Сапраўды, Аляксей Пяткевіч для беларускай культуры і літаратуры, краязнаўства і педагогікі зрабіў шмат. З 1957 года ён працаваў у Гарадзенскім універсітэце. Быў сябрам Рэспубліканскага навуковага савета “Народная творчасць і быт беларусаў”, Міжнароднага камітэта беларусістаў, Міжнароднага камітэта славістаў, Міжнароднага Купалаўскага фонду, старшынёй гарадзенскай суполкі “Ветэраны Адраджэння”, кіраўніком Гарадзенскай рады ТБМ і іншых. Напісаў і выдаў шмат кніг, сярод якіх – “Людзі культуры з Гродзеншчыны”, “Старонкі спадчыны”, “Слова і кніга Прынёмання”, “Водгукі з маёй дарогі” і шмат іншых.
Беларускае Радыё Рацыя
