Вечарына памяці Івана Лепешава
У Гародні прайшла вечарына памяці Івана Лепешава. З моманту смерці выбітнага беларускага навукоўцы-фразеолага прайшло ўжо сорак дзён.
Пра прафесара, патрыёта Беларусі, згадвае выкладчыца Купалаўскага ўніверсітэту Ала Петрушкевіч:
– Што такое чалавек – толькі матэрыяльнае цела, якое легла ў зямлю? Далёка не! Тым больш такі навукоўца як Іван Лепешаў. Вельмі важна яго памятаць, каб быць людзьмі, каб лічыць сябе прыстойнымі навукоўцамі, таму што, якія мы навукоўцы, калі не ведаем сваіх папярэднікаў, і як гэта важна для моладзі, для студэнтаў.
Прысутныя падзяліліся асабістымі ўспамінамі, чыталі вершы памяці Івана Лепешава. Выдатны беларускі мовазнаўца, фразеолаг – прафесар Іван Лепеша памёр сёлета 12 кастрычніка.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара