Вечарына памяці ў полацкім арт-салоне „Сава”
Вечарына памяці полацкіх мастака Уладзіміра Гачакова і фатографа Эрнста Цецярэўскага адбылася ў арт-салоне “Сава”, які месціцца ў полацкім гатэльным комплексе “Славянскі”. Тут сабраліся сваякі, сябры, аматары іх творчасці.
Кажа тэатральны рэжысёр Валянціна Нагорная:
– Іх працы былі выстаўлены ў салоне, прамоўцы выступалі. Усе смуткуюць, усе прыгадваюць іх добрым словам. На імпрэзе неяк усе аб’ядналіся. Той хто каго ведаў, яшчэ больш зблізіліся, а хто каго не ведаў – пазнаёміліся.
Эрнста Цецярэўскага не стала летась, ён раптоўна памёр на 71-ым годзе жыцця. Лепшыя фотальбомы пра Полацк аздобленыя яго фотаздымкамі. Уладзімір Гачакоў пайшоў з жыцця сёлета. Гэта былі творчыя людзі з аднаго полацкага мастацкага асяродка.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік