Вечарына памяці Змітра Сідаровіча



Памяць музыкі, паэта, дудара Змітра Сідаровіча ўшануе Паэтычны тэатр “АРТ.С” адмысловай вечарынай. Зміцер быў сябрам тэатра і актыўна браў удзел у яго імпрэзах і сустрэчах. Сёлета ён пайшоў з жыцця. Кіраўнічка тэатра Аксана Спрынчан паведаміла, што гэтую вечарыну да свайго дня нараджэння запланаваў сам Зміцер, але цяпер, на жаль, яна пройдзе без яго ўдзелу:

– У Змітра дзень народзінаў 2 кастрычніка. Гэтую вечарыну, можна сказаць, запланаваў ён сам. Мы думалі, што гэта будзе яго творчая вечарына. На жаль, атрымліваецца, што будзем мы яе ладзіць без яго. Але спадзяюся, што ўсе мы некалі сустрэнемся і зноў будзем танчыць пад ягоную дуду.

Вечарына, якая атрымала назву “Вандроўны дудар”, адбудзецца 3 кастрычніка ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vialejka.info