Імпрэза “Расстраляная літаратура” ў Полацку



У Полацку падтрымалі менскую акцыю, прысвечаную расстраляным беларускім пісьменнікам у 1937 годзе. Тут у Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася імпрэза “Расстраляная літаратура”.

Гаворыць вядоўца імпрэзы, супрацоўніца музея Вера Ашуева:

– У нашым музеі, якраз прысвечаным кнізе, літаратуры, і гэта наша тэма, тое, што нам баліць у першую чаргу. І таму гэтую акцыю мы падтрымалі. Паколькі мы ўпершыню яе праводзім, спадзяемся, што не апошні раз, што гэта стане традыцыяй.

На імпрэзе перадусім згадвалі паэтаў і пісьменнікаў, якія лёсам звязаныя з Полаччынай. Чальцы полацкага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” чыталі вершы рэпрэсаваных паэтаў. Паэтка Людміла Мяхедка прачытала славуты верш Алеся Дудара “Пасеклі Край наш папалам…”

– А дзень чырвоны зацвіце, І мы гукнем яму: «Дабрыдзень». І са шчытом ці на шчыце Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка паэт Алесь Дудар асабліва шануецца ў Полацку. У 1925 годзе ён заснаваў полацкую філію “Маладняка”, з чаго бярэ адлік найноўшая беларуская літаратура Полаччыны. У Полацку нават ёсць мемарыяльная шыльда з імем Алеся Дудара.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя