Вечарына ў гонар юбіляраў



Дзве гадзіны ў канферэнц-зале Берасцейскай гарадской бібліятэкі імя Пушкіна гучалі вершы, песні, музыка паэтаў-юбіляраў літаратурнага клуба “Літара”.

Выдзяляўся сярод пяці юбіляраў 80-гадовы Іван Мельнічук, літаратар з вялікім стажам, вершы якога ўвайшлі ў школьныя падручнікі як па беларускай літаратуры, так і па рускай. Многа добрых слоў, песень у яго гонар прагучала ў гэты вечар. Іван Мельнічук пачаў з кароткага цікавага жыццянарысу пра сябе:

– Нарадзіўся 15 верасня, а праз два дні прыйшлі немцы туды, дзе я нарадзіўся ў Польшчы. І два гады мы ведалі, што такое фашысты. Потым нас вывезлі ва Украіну. Мы ўжо зведалі там, што такое калгасы, а адтуль уцякалі.

Юбілярам клуба “Літара” ад 60 да 80. Іх даволі  багаты жыццёвы вопыт і не менш багаты паэтычны і музычны набытак з задавальненнем слухалі ўдзельнікі вечарыны:

– Пушкін сказаў: “И чувства добрые я лирой пробуждал”.  Так і гэтая сустрэча.

– Вечар быў неверагодны!

– Душа адпачыла.

– Каб больш было моладзі, каб больш яны гэта адчувалі, разумелі.

Удзельнікі паэтычнага вечара ўспомнілі і тысячагоддзе роднага горада, пазнаёміліся з кнігамі юбіляраў, якія былі на выставе.

Беларускае Радыё Рацыя