Вечны сум паланеза
Музычна-тэатральную пастаноўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, пад назвай «Клеафас. Вечны сум паланэза» прадставілі ў Варшаве.
Гэты праект што спалучае ў сабе музычнае выкананне і балет, быў створаны, каб ушанаваць 250-ю гадавіну нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.
Акрамя Варшавы, выступ студэнтаў і выкладчыкаў акадэміі ўжо бачылі Вільня і Парыж.
Імя Міхала Клеафаса Агінскага яднае шмат еўрапейскіх краінаў, — лічыць Юлія Рубіна, намеснік культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.
— Беларуская акадэмія музыкі — вядучая установа адукацыі, якая рыхтуе прафесійных кампазітараў, спевакоў і танцораў балету, як мы сёння бачылі. Тут такая нагода: 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага і варта было паказаць гэты праект не толькі ў Беларусі, але, каб яго ўбачылі і ў Літве, і ў Парыжы і ў Варшаве. Гэта тры краіны, якія больш за ўсё асацыююцца з іменем Міхала Клеафаса Агінскага.
Наступны выступ у межах турнэ творчага калектыву Беларускай акадэміі музыкі плануецца правесці ў Маскве.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара