Велізарная спадчына Гжэгажа Зінкевіча — абразы



Адкрыццё выставы, прысвечанай асобе польскага іканапісца Гжэгажа Зінкевіча, адбылося 8 кастрычніка ў Бельскім Доме культуры. Рэстраспектыва прысвечана мастацкаму шляху Гжэгажа, а збор твораў, эскізы і малюнкі з майстэрні іканапісца распавядаюць аб ягонай выбітнай асобе. Аб тым, які вялікі ўнёсак у культуру зрабіў Гжэгаж, распавёў пробашч парафіі Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Бельску-Падляшскім Ежы Багацэвіч.

— Гжэгаж пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну ў выглядзе абразоў, якія мы сёння і бачым. Гэтыя іконы нагадваюць нам пра яго. Гэтага чалавека нельга забыць, бо калі мы ўваходзім у касцёл у Бельску, ці ў іншых местах, то паўсюль ягоныя абразы. І, молячыся, успамінаеш святых, але разам з тым міжволі і талент, і розум, і сэрца таго, хто намаляваў гэты абраз. Таму Гжэгаж застанецца не толькі ў нашай памяці, але і ў памяці наступных пакаленняў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Падчас адкрыцця выставы выступіў хор пад кіраўніцтвам Марты Зінкевіч, жонкі Гжэгажа. У выкананні хора прагучалі рэлігійныя творы і любімыя народныя песні іканапісца.

Беларускае Радыё Рацыя