„Верасень 1939-га. Магілы „неаб’яўленай” вайны”
У сталічным літаратурным музеі Янкі Купалы гісторык Ігар Мельнікаў зладзіў прэзентацыю сваёй новай кнігі „Верасень 1939-га. Магілы „неаб’яўленай” вайны”, прысвечанай пакручастым падзеям 17 верасня 1939 года.
Распавядае аўтар:
– Назва „Верасень 1939-га. Магілы „неаб’яўленай” вайны” ўжо выклікала такія супярэчлівыя меркаванні ў Польшчы. Мне казалі: гэта была не вайна, гэта была агрэсія. Я далёкі ад меркавання наконт агрэсіі. Варта прытрымлівацца паняцця вайна. Бо ні ў якім разе гэта не былі яблыкі ды кветкі, як гэта паказвалі ў савецкай прапагандзе. Гэта была сапраўдная жорсткая, крывавая вайна. Пра гэтую вайну, на вялікі жаль, доўга не расказвалі, варта, канечне, пра гэтую вайну расказваць.
Ігар Мельнікаў не толькі гісторык і даследчык польска-беларускай даваеннай мяжы, ён рэканструктар службы беларусаў ў Войску польскім у часы Другой сусветнай вайны.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск