“Верасень” вяртаецца!
“Верасень” вяртаецца на беларускую сцэну. Вольга Акуліч абвясціла, што аднаўляецца дзейнасць яе гурту. Летась большасць музыкаў “Верасня” раз’ехалася па ўсім свеце і гурт спыніў існаванне.
Кажа Вольга Акуліч:
– У мяне будзе вяртанне “Верасня”. Вярнуўся мой барабаншчык, гітарыст. І мы вырашылі сабрацца і ўдарыць добрым рокам па крызісе. Таму аднаўляем наш гурт “Верасень”.
Ужо вядома і дата першага канцэрта адноўленага гурту “Верасень. Ён адбудзецца 13 ліпеня ў менскім бары „Doodah King”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
