Вернікі памоляцца Богу за дар бацькоўства



4 чэрвеня ў Тракелі на Лідчыне перад абліччам Маці Божай, Каралевы нашых сем’яў, памоляцца аб Божым дабраслаўленні і святасці для свайго таты і ўсіх татуль дыяцэзіі, а для памерлых – аб вечным жыцці ў небе. Вернікі падзякуюць Богу за дар бацькоўства, а таксама памоляцца за адзінства і еднасць нашых сем’яў. У праграме свята: Адарацыя Найсвяцэйшага Сакрамэнту; Святая Імша ў інтэнцыі ўсіх татуль Гарадзенскай дыяцэзіі, за жывых і памерлых; спатканне за кавай; Крыжовы шлях „Тата, які апякуецца аб сваёй сям’і”. Пра гэта паведамляе свежы нумар электронннага тыднёвіка “Наша слова. Pdf”.

“Наша слова” таксама публікуе аповесць Інгі Вінарскай “Ён быў маленькім”, працяг даследчага артыкулу “Беларусы сустракаюцца з індзейцамі” Алеся Сімакова, справаздачу пра Гарадзенскі абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму” і шэраг іншых цікавых матэрыялаў.

Свежы нумар “Нашага слова” чытайце ТУТ.

Беларускае Радыё Рацыя