Вернісаж Ганны Селівончык
У гарадзенскай галерэі “У майстра” адбыўся вернісаж выставы менскай мастачкі Ганны Селівончык “Падарожжа ўнутр”. Больш за дваццаць карцін, прадстаўленых на выставе, адлюстроўваюць светаўспрыяцце аўтара і філасофскі роздум аб тым, што ўяўляе сабой жыццё.
Як зазначае Ганна Селівончык, мастацтва для яе – гэта спосаб выказаць думкі з дапамогай вобразнай эстэтыкі і ўнутраных пачуццяў:
– Героі маіх прац і тыя вобразы і сімвалы, якія ў іх прысутнічаюць, нараджаюцца нібыта самі сабой у маёй галаве, а пасля я іх кладу на палатно.
Дырэктарка галерэі “У майстра” Анджаліка Купрыянік:
– У гэтых працах – свет і каханне.
Загідуліна Марына Аляксееўна, мастацтвазнаўца:
– Гэтая выстава – у русле яе творчасці, у плыні яе светапогляду.
Выстава “Падарожжа ўнутр” працягнецца ў гарадзенскай галерэі “У майстра” да сярэдзіны кастрычніка. Галерэя мае намер запрасіць мастачку на майстар – класы, якія будуць арганізаваныя для жыхароў горада – аматараў выяўленчага мастацтва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня