Вернісаж „Гродна – дарог скрыжаванне”



Вернісаж па выніках мастацкага плэнэру „Гродна – дарог скрыжаванне” прайшоў у культурным цэнтры „Фестывальны”.

11 мастакоў з Менску і Гародні выконвалі цягам сямі дзён жывапісныя працы на тэму Прынёмання. Кажа Кацярына Сумарава, мастачка з Менску.

– Да гэтага пленэра я зрабіла працу з відам на Гародню. Панарама з архітэктурай зацікавіла і ўразіла. Тэма пленэра – Гародня, і яе трэба было адлюстраваць. У пленэры ўдзельнічаю ўпершыню і вельмі ўдзячна Ірыне Сільвановіч.

Дарэчы, вернісаж прайшоў на дзень народзінаў культурнага цэнтра. Бо культурнаму цэнтру „Фестывальны” споўніўся год. Дзясяткі выставаў, і праведзеных вернісажаў мастакоў з Беларусі, Польшчы, далёкіх замежных краінаў паспелі паказаць супрацоўнікі цэнтра жыхарам абласнога цэнтра.   Выстава з пленэру мастакоў будзе адчыненая да 19-га чэрвеня. Уваход вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня